Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Галоўная  -  Навіны

Навіны

20.09.2018

Рабочая група па падрыхтоўцы стратэгіі развіцця будгаліны абмеркавала перспектывы будаўнічай навукі

Члены міжведамаснай рабочай групы па падрыхтоўцы стратэгіі развіцця будгаліны Беларусі на 2018-2030 гады на пасяджэнні абмеркавалі перспектывы і шляхі развіцця будаўнічай навукі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінбудархітэктуры.

З мэтай комплекснага пераўтварэння прапаноўвалася вызначыць базавую навуковую арганізацыю, якая будзе аналізаваць перспектыўнасць навуковых напрацовак, пры гэтым акумулюючы сілы ўсіх іншых навуковых арганізацый у будаўнічай сферы.

У час пасяджэння абмяркоўваліся таксама пытанні ўдасканалення нарматыўна-тэхнічнай базы, пытанні падрыхтоўкі кадраў для будаўнічага комплексу. Віцэ-прэм'ер Анатоль Калінін адзначыў: "Задача распрацоўкі праекта стратэгіі - гэта ўстаноўка дакладных, адназначных напрамкаў развіцця галіны для павышэння яе эфектыўнасці". "Таму ад кожнай падгрупы чакаю сур'ёзнага падыходу і дэталёвага аналізу", - сказаў ён.

У снежні 2017 года ўрад прыняў рашэнне аб фарміраванні міжведамаснай рабочай групы для распрацоўкі стратэгіі развіцця будаўнічай галіны Беларусі на 2018-2030 гады. Праект распрацоўваецца сумесна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі на аснове дэталёвага аналізу сусветнага вопыту развіцця будаўніцтва і праграмных дакументаў.
Кантакты
Адрас:
220048, г. Мінск,
вул. Мяснікова, 39 (схема праезду)
E-mail:
Аддзяленне кантролю, справаводства і забеспячэння:
+375 (17) 327 19 34;


Па зваротах грамадзян: +375 (17) 226-54-36
Факс: +375 (17) 200 74 24
ЭЛЕКТРОННЫЯ ЗВАРОТЫ:
Электронныя звароты ў адрас Міністэрства прымаюцца ў раздзеле ІНТЭРНЭТ-ПРЫЁМНАЯ.
Інтэрнэт-рэсурсы