Запыты ад СМІ
Паважаныя прадстаўнікі сродкаў масавай інфармацыі!
Прэс-цэнтр Мінбудархітэктуры заўсёды гатовы аператыўна арганізаваць інтэрв'ю са спецыялістамі, падрыхтаваць неабходную інфармацыю, афіцыйныя каментары, удакладніць парадак арганізацыі фота- і відэаздымкі на розных мерапрыемствах, якія праводзяцца Міністэрствам. З мэтай зрабіць сумесную працу аператыўнай і эфектыўнай рэкамендуем прытрымлівацца наступнага парадку падачы запытаў на атрыманне інфармацыі:
1. Запыты павінны быць аформлены на рэдакцыйным бланку з указаннем, калі і дзе будзе выкарыстоўвацца прадстаўленая інфармацыя.
2. Запыты павінны ўтрымліваць спіс пытанняў, а таксама кантактныя дадзеныя рэдакцыі і карэспандэнта (тэлефон, E-mail).
3. У выпадку папярэдняга ўзгаднення або дамоўленасці паказваецца Упраўленне, аддзел, спецыяліст Міністэрства для адказаў на пастаўленыя пытанні ці арганізацыі інтэрв'ю.
4. Запыты накіроўваюцца на імя Міністра архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь.
5. Журналісты замежных сродкаў масавай інфармацыі павінны мець пасведчанне аб акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь (акрэдытацыйная картка), выдадзенае Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
6. Запыты прымаюцца па факсу +375 (17) 200 74 24 і на электронны адрас (mas@mas.by) на працягу працоўнага дня (з 9.00 да 18.00).