На галоўную

Мінбудархітэктуры расказала аб рабоце над спрашчэннем працэдуры выдачы заключэнняў па аб'ектах

20 2018 года
У Беларусі разглядаецца пытанне ўкаранення комплекснай адміністрацыйнай працэдуры па выдачы заключэння дзяржаўных органаў пры прыёмцы будаўнічых аб'ектаў у эксплуатацыю. Аб гэтым у час анлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення архітэктурнай, навуковай і інавацыйнай палітыкі Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Арцём Юшкевіч.

Ён расказаў, што Мінбудархітэктуры не адзіны орган дзяржаўнага кіравання, які з'яўляецца рэгулятарам у пытанні выдачы заключэнняў па аб'ектах будаўніцтва. "Ёсць яшчэ і Дзяржстандарт, у веданні якога знаходзіцца Дзяржбуднагляд. Сумеснымі намаганнямі мы разглядаем пытанне ўкаранення комплекснай адміністрацыйнай працэдуры па выдачы заключэння дзяржаўных органаў пры прыёмцы аб'ектаў у эксплуатацыю", - расказаў прадстаўнік міністэрства.

Арцём Юшкевіч праінфармаваў, што дэкрэтам нумар 7 было прадугледжана выпрацаваць прапановы і ўнесці іх на разгляд кіраўніку дзяржавы. Цяпер урадам выпрацаваны такія рашэнні. "Пакуль спыніліся на тым, што для кожнага аб'екта будзе створаны канкрэтны спіс дзяржаўных органаў, якія выдаюць заключэнні. Мы спросцім гэту працэдуру і зменшым колькасць дзяржорганаў", - сказаў ён. Цяпер для аб'ектаў выдаюцца 12 заключэнняў дзяржаўных органаў. Іх колькасць для кожнага аб'екта будаўніцтва плануецца аптымізаваць, тым самым работа ў гэтай частцы будзе спрошчана.

"Пакуль аб выдачы адзінага заключэння размовы не ідзе, таму што органы дзяржаўнага будаўнічага нагляду не зусім гатовы, у іх няма неабходных спецыялістаў, - прадоўжыў ён. - Але ў далейшым гэта пытанне будзе прапрацавана". Начальнік галоўнага ўпраўлення таксама дадаў, што цяпер рана гаварыць, якія канкрэтна змяненні будуць унесены. "Гэта вельмі сур'ёзнае пытанне, якое мяняе ўсе падыходы да ўводу аб'ектаў у эксплуатацыю і істотна ўплывае на бяспеку аб'ектаў, таму трэба падысці абдумана", - рэзюмаваў Арцём Юшкевіч.
Да спісу
наступная