Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Рэспублікі Беларусь
Галоўная  -  Абавязковыя працэдуры ў будаўніцтве  -  Ацэнка тэхнічнай прыгоднасці будаўнічых матэрыялаў

Ацэнка тэхнічнай прыгоднасці будаўнічых матэрыялаў

Згодна ТКП 45-1.01-221-2010 «Будаўніцтва. Ацэнка сістэмы вытворчага кантролю. Асноўныя палажэнні і парадак правядзення » арганізацыі, якія ажыццяўляюць дзейнасць у галіне будаўніцтва, павінны мець сістэму вытворчага кантролю, якая прайшла працэдуру яе ацэнкі і тым самым пацвярджаюць сваю здольнасць праводзіць кантроль якасці і гарантаваць бяспеку прадукцыі ў будаўніцтве ў адпаведнасці з патрабаваннямі ТНПА.

Заяўнікамі на ацэнку сістэмы вытворчага кантролю з'яўляюцца юрыдычныя асобы, у тым ліку замежныя, і індывідуальныя прадпрымальнікі, якія вырабляюць будаўнічыя матэрыялы, вырабы, канструкцыі, а таксама выконваюць работы ў будаўніцтве.

Ацэнку сістэмы вытворчага кантролю праводзяць па ўсіх відах кантролю якасці прадукцыі (работ) у будаўніцтве. Дапускаецца правядзенне асобных відаў кантролю ў акрэдытаваных лабараторыях.

Ацэнцы сістэмы вытворчага кантролю не падлягаюць акрэдытаваныя выпрабавальныя лабараторыі, вобласць акрэдытацыі якіх ахоплівае ўсе віды кантролю прадукцыі ў будаўніцтве.

РУП «Белбудцэнтр» прызначаны арганізацыяй, якая забяспечвае каардынацыю правядзення работ ўпаўнаважанымі арганізацыямі Мінбудархітэктуры па ацэнцы сістэмы вытворчага кантролю ў будаўніцтве (Загад Мінбудархітэктуры ад 08.04.2011 № 111 "Аб каардынацыі правядзення работ па ацэнцы сістэм вытворчага кантролю»).

Пералік арганізацый, якія ажыццяўляюць ацэнку сістэмы вытворчага кантролю (глядзець)
Інтэрнэт-рэсурсы